Інфармацыйная гадзіна “Славутыя сыны сваёй краіны”

21.02.2024
Два волаты - паэзіі, красы У год адзін падалі галасы. Радзіму-маці ўславілі яны - Купала, Колас - слынныя сыны. Зямлю-матулю родную любілі І слова беларускае цанілі. Іх кнігі кожным вершам, кожным словам Сцвярджаюць - будзе вечным наша слова! Такім эпіграфам пачалася інфармацыйная гадзіна “Славутыя сыны сваёй краіны” у старэйшай групе №3, прысвечаная Году якасці. У ходзе мерапрыемства выхаванцы прадоўжылі знаёмства з творчасцю Якуба Коласа і Янкі Купалы.
поделиться в: