Тэматычны тыдзень "Як ты дарага мне, мая родная мова"

22.02.2024
Давайце не цурацца нашай мовы, Заўжды на мове роднай размаўляць, Бо хіба ёсць пяшчотней што, чым словы, Якія з вуснаў матчыных гучаць. Я.Багдановіч У рамках Года якасці ў старэйшай групе 2 прайшоў тэматычны тыдзень "Як ты дарага мне, мая родная мова", прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Мэта: выхаванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту паважлівых адносін да беларускай мовы, фарміраванне любові да сваёй Радзімы. Прайшлі гутаркі "Мой родны кут, як ты мне мілы", "Нашы знакамітыя песняры", "Размаўляем па-беларуску", віктарына "Знаўцы беларускіх казак". Выхаванцы прынялі ўдзел у конкурсе чытальнікаў "Гучы роднае слова". Гулялі ў дыдактычныя гульні "Беларускае адзенне", "Складзі арнамент', "Мая Беларусь ", "Перакладчыкі", беларускія народныя гульні. Чыталі творы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, слухалі беларускія песні. На занятку выяўленчае мастацтва зрабілі з паперы бусла. Для бацькоў была арганізавана выстава дзіцячых кніг "Пачытаем разам", выхавацелі прапанавалі ўзяць кнігу, якая спадабалася каб пачытаць дома дзецям. Акцыя "Маё любімае слова па-беларуску". Шануйце сваю родную мову!
поделиться в: