Непау́торнасць беларускай мовы

23.09.2022
У старшай групе №1 прайшоў тыдзень беларускай мовы. На працягу ўсяго тыдня выхаванцы працягвалі знаёміцца: з Дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь, як адным з нацыянальных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, з элементамі Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, якія адлюстроўваюць непаўторнасць і багацце культурных традыцый, побыту і прыроды Беларусі,з нацыянальным касцюмам беларусаў. Паказвалі на карце геаграфічнае становішча Рэспублікі Беларусь. Праводзілася работа і з бацькамі. Ім было прапанавана прайсці анкетаванне на тэму: “Ці размаўляеце вы па-беларуску?”.Выхавацелямі былі распрацаваны кансультацыі “Роля бацькоў ў развіцці беларускага маўлення дзіцяці”, “Пачынаем размаўляць па-беларуску!”, “Роля беларускай мастацкай літаратуры ў развіцці дашкольнікаў”. Напрыканцы тыдня хлопчыкi I дзяу́чынкі старшай групы наведалі гарадскую бібліятэку, дзе змаглі пазнаёміцца з творчасцю выдатных беларускіх пісьменнікаў. Выхавальнiк: Данченко К.І