Беларуская народная казка «Коцік Петрык і Мышка»

23.09.2022
Слуханне твораў на роднай мове неабходна для далучэння малых дзетак да беларускай мовы. С 3-х гадоу́ педагогі знаёмяць іх з пацешкамі і калыханкамі. На тыдні беларускай мовы малышы паслухалі і паглядзелі беларускую народную казку «Коцік Петрык і Мышка». Маляняты радасна рэагавалі на дзеянні герояў, сачылі за падзеямі, пляскалі ў ладкі ад захаплення. Пасля прагляду твора, разам з педагогам, выкарыстоўвалі персанажы пальчыкавага і далоневага тэатра. Потым сумесна пагулялі ў рухомую гульню "Кот і мышы". Выхавальнiк:Капля Л.Н.