"Я хачу быць беражлівым!"

09.11.2022
У рамках правядзення рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі "Беларусь - энергаэфектыўная краіна" выхаванцы старшай групы №1 на працягу ўсяго тыдня ўдзельнічалі ў мерапрыемствах, накіраваных на замацаванне ведаў аб спосабах энергазберажэння. Выхавальнікі нагадалі дзецям самыя простыя метады эканоміі электраэнергіі, цяпла, вады. Для гэтага былі праведзены гутаркі па энергазберажэнню. Выхаванцам расказалі, як можна зэканоміць энергарэсурсы ў дзіцячым садку і дома, якую ролю адыгрывае эканомія энергіі ў захаванні экалогіі зямлі і якія правілы неабходна выконваць кожнаму, каб зберагчы прыродныя рэсурсы. У рамках мерапрыемстваў па энергетычнай эфектыўнасці была таксама арганізавана работа з бацькамі. У прыватнасці конкурс малюнкаў "Я хачу быць беражлівым!" Напрыканцы тыдня з дзецьмі была праведзена віктарына па энергазберажэнню, а таксама дзеці ляпілі з пластыліну ветрагенератар. Выхавацелі: Хлябовіч Н.І., Данчанко К.І.