Педагогі прынялі ўдзел у Гродзенскім абласным дыктанце

21.02.2024
У Год якасці 21 лютага 2024 года педагогі разам з бацькамі выхаванцаў дзіцячага сада №6 г.Навагрудка прынялі ўдзел у Гродзенскім абласным дыктанце, прысвечаным Міжнароднаму дню роднай мовы. Тэма – 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мэта – папулярызацыя беларускай мовы, фарміраванне ў удзельнікаў пачуцця патрыятызму, грамадзянскасці, павагі да мовы як культурна-грамадскай з’явы. Тэкст дыктанта і бланкі для напісання дыктанта спампанаваны на сайце дзяржаўнай установы адукацыі “Гродзенскі абласны істытут развіцця адукацыі”. ​Дыктоўка стала для удзельнікаў тым вопытам, які абудзіў у іх цікавасць да самой гістарычнай культуры, напоўненасць тэксту дала бацькам матывацыю да вывучэння яе асноў разам з дзецьмі. Дакладнае разуменне сваёй ролі як удзельніка гістарычных адносін дазволіла удзельнікам зусім інакш зірнуць на гісторыю, убачыць у ёй не толькі тэорыю, але і інструменты паляпшэння ўласнай самасвядомасці.Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Дзіцячы сад №6 г.Навагрудка” В.А.Даманоўская